Вечарына, прысвечаная Яўгенію Еўтушэнку, прайшла ў Магілёве
Дата публікацыі: 30.07.2013
3299
Вядучыя Ірына Цінякова і Алена Апідовіч
Быў змястоўны і цікавы аповед пра жыццёвыя шляхі паэта, і асобна адзначалася, што па матчынай лініі Еўтушэнка паходзіць з Гомельшчыны. Гучалі вершы юбіляра ў выкананні мясцовых паэтаў Марыны Сліўко, Наталлі Кажэўнікавай і Леаніда Іскрова. Старшыня Магілёўскай ветэранскай арганізацыі Фёдар Мацькоў расказаў пра свае асабістыя сустрэчы з Яўгеніем Еўтушэнкам.
Мікола Яцкоў
У вечарыне прыняў удзел старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў, які падзяліўся сваімі ўражаннямі ад паэзіі нашага знакамітага земляка і прапанаваў слухачам свой цыкл песень на яго вершы. Песні былі спецыяльна напісаныя да юбілейнай даты і прагучалі ўпершыню.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП