Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка

30 верасня ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры Св. Язэпа пачынаецца новы цыкл духовых сустрэчаў.

Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя «Беларускі кнігазбор», 2010) адбудзецца 30 верасня а 19:00. Грэка-каталіцкі цэнтр месціцца на вул. Арджанікідзе, д. 6. (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).

У вечарыне бяруць удзел пісьменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк і Ірына Багдановіч.

Творы Казіміра Сваяка прагучаць у мастацкім выкананні вакальнага ансамбля удзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў.

Арганізатарамі вечарыны з’яўляюцца грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Сардэчна запрашаем.

Паводле "Нашай нівы"