Вечарыну ў гонар Купалы і Коласа наведалі вайскоўцы

 4 лістапада 2012 г. у магілёўскай гарадской бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына “Славутыя сыны зямлі беларускай”, прысвечаная 130-годдзю Якуба Коласа і Янкі Купалы. На вечарыну былі запрошаны вайскоўцы магілёўскай вайсковай часці 5523.

 

Вайскоўцы з цікавасцю паслухалі аповед пра жыццё беларускіх песняроў, паглядзелі дакументальны фільм, паслухалі вершы паэтаў у выкананні артыстаў народнага тэатра палаца культуры вобласці. Старшыня магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў расказаў пра асабістыя стасункі Якуба Коласа і Янкі Купалы, пра іх ролю ў станаўленні самасвядомасці беларускага народа ў перыяд рэвалюцыйных зменаў пачатку ХХ стагоддзя.  Завершылі вечарыну песні - Мікола і Ала Яцковы выканалі цыкл “Ваяцкіх песен” Я.Купалы, гледачы дружна падпявалі, а пазней выказалі жаданне самім вывучыць некаторыя з песен у якасці страявых.

Ул. інф.