Velcom праводзіць апытанне пра сучасную беларускую літаратуру

bellit

Для ўдзелу ў апытанні любы ахвочы можа прайсці па спасылцы і адказаць на некалькі простых пытанняў. Вынікам кампаніі стане ўнікальная графічная выява, свайго кшталту калаж, які адлюструе ўяўленні чытачоў пра творы сучасных беларускіх аўтараў. Даследаванне плануецца завяршыць 11 кастрычніка, пасля чаго дадзеныя будуць апрацаваныя і прадстаўленыя ў СМІ.

Ідэя даследаваць вобраз сучаснай беларускай літаратуры ўзнікла невыпадкова. Гэта важная частка новага праекта velcom, які стартуе ўжо ў канцы кастрычніка. Акрамя даследавання праект уключае шэраг важных падзей: сустрэчы з беларускамоўнымі пісьменнікамі, масавыя чытання ўпадабаных кніг, мерапрыемствы для дзяцей і іншыя акцыі, закліканыя паказаць усю разнастайнасць беларускай літаратуры. Прадстаўнікі velcom упэўненыя: беларускія аўтары ствараюць неймаверна захапляльныя, глыбокія і кранальныя творы, якія можна і трэба прасоўваць.

Папулярызацыя беларускай літаратуры — важны напрамак у КСА velcom. У 2015–2016 гг. кампанія velcom рэалізуе сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom”. Мэта праекта — папулярызацыя беларускіх твораў сярод малодшых школьнікаў, іх знаёмства з беларускімі пісьменнікамі. Настаўнікамі праекта ў свой час былі Уладзімір Ліпскі — дзіцячы пісьменнік, рэдактар часопіса “Вясёлка”, Раіса Баравікова — пісьменніца, Алена Масла — пісьменніца-казачніца, Таццяна Сівец — паэтка і публіцыстка, Юрый Жыгамонт — вядомы беларускі акцёр і тэлевядоўца. Нядаўна сацыяльна-адукацыйную ініцыятыву “Чытаем па-беларуску з velcom” падтрымала і Аліна Талай, вядомая беларуская лёгкаатлетка, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

"Будзьма беларусамі"