Вера Буланда пагутарыла з дзяржынскімі гімназістамі пра Мулявіна і Скарыну

Яна адразу звярнула ўвагу на шыльду “Гавары па-беларуску”, прыгожа і з густам аформленую, на якой вучні час ад часу чытаюць мала знаёмыя ім словы тыпу "багоўка", "ажыны", "сцюдзёна" і інш. Як выявілася ў час гутаркі, яны насамрэч цудоўна размаўляюць па-беларуску: словы, якія прасіла растлумачыць выступоўца, яны без затрымкі або перакладалі на рускую мову, або тлумачылі. Быў праведзены конкурс на лепшага чытальніка тэкстаў па-беларуску. І вучні прынялі ў гэтым конкурсе самы актыўны ўдзел.

Выхаванцы з задавальненнем далучыліся да песень, якія прапанавала праспяваць разам Вера Буланда.

SAM_0219

Узнікла шмат пытанняў, на якія паэтка ахвотна адказала, самым актыўным ўдзельнікам сустрэчы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” падарыла паштоўкі “Мы – адметныя!”, а пераможцам у конкурсе чытальнікаў – дыскі з мультыплікацыяй “Будзьма беларусамі!”, торбачкі і майкі.

SAM_0253

Атрымліваючы ў падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” паштоўкі “Мы – адметныя!”, школьнікі пазнаёміліся з асобнымі фактамі з біяграфіі Францыска Скарыны, Стэфаніі Станюты, Уладзіміра Мулявіна. Паколькі ў праграме ў выхаванцаў гімназіі гэтымі днямі вывучэнне творчасці Якуба Коласа, Вера Буланда звязала творчасць рускага Уладзіміра Мулявіна з вершамі і паэмамі нашага песняра. Вядома, што рускі пясняр не вывучаў у школах Якуба Коласа, а сам зацікавіўся як нашым фальклорам, так і паэзіяй беларускіх паэтаў. Вучні згадзіліся з думкай, што найперш беларускаму чалавеку трэба ведаць сваю родную мову, каб “не ўмёрлі” (Ф. Багушэвіч). Асобна спыніліся на цудоўных думках і выказваннях нашага славутага і любімага Францішка Багушэвіча, прыгадвалі вершы Максіма Багдановіча, спявалі песню пра “Ракуцёўшчыну” (сл. і муз. Веры Буланда).

budzma.org