Вера Буланда выступіла ў Дзяржынску
Размова актывізавалася з першай хвіліны. Не паспелі яшчэ ўсе сабрацца, як узніклі пытанні: на якой мове пісаць беларускаму аўтару? Як выдаць кнігу ў наш час? Чаму паэтэса выбрала сваёй роднай мовай беларускую? Адкуль чэрпаюцца тэмы?
На гэтыя і іншыя пытанні былі атрыманы адказы: канечне, беларусу лепш пісаць па-беларуску, і калі гаворыш пра мову, то міжволі ўспамінаеш радкі Пімена Панчанкі:
Стаю ля жыта,
Малюся жыту,
Пішу пра жыта,
Ізноў пра жыта:
Умее жыта
Душу лячыць,
Пакінь, зязюля,
Гады лічыць!
Жаўранка песня
Ў небе дрыжыць…
О божа мілы,
Як добра жыць!
Удзельнікі гуртка слухалі госцю і чыталі ўласныя вершы. Усе наведнікі актыўна ўдзельнічалі ў вечарыне і таму атрымалі падарункі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”: дыскі з анімацыйным фільмам “Будзьма беларусамі”, серыю паштовак, якая нагадвае, чым і кім мы, беларусы, адметныя.
На паштоўках Вера Буланда пакінула свае аўтографы.
budzma.org