Вера Буланда выступіла ў Самахвалавічах

Гэтымі днямі на ўроках беларускай літаратуры праходзяць творы Янкі Купалы, таму Вера Буланда правяла літаратурную віктарыну, прысвечаную песняру.

Больш смелыя вучні чыталі вершы паэта, апладысменты атрымаў вучань 9 “А” класа Уладзіслаў Бобрыкаў за мастацкае выкананне твора “Явар і каліна”. Нават была ўзгаданая мелодыя песні на вядомыя словы.

Як і ў кожнай школе, у Самахвалавіцкай знайшліся паэты, якія спрабуюць сваё пяро, праўда, па-руску. І таму размова таксама ішла яшчэ і пра тое, што нам, беларусам, лепш звярнуцца да роднай мовы, бо якраз на ёй былі напісаны найлепшыя творы нацыянальнай літаратуры.

Пераможцам віктарыны былі ўручаны прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі”. 

budzma.org