Вера Буланда выступіла перад студэнтамі мінскага педуніверсітэта

Тэма выступу гучала як “Каб любіць Беларусь нашу мілую”.

Пасля выступу паэтка падзялілася сваімі думкамі: “Адно пытанне якраз вынікае з тэмы: “Ці абавязкова ў розных краях пабываць, каб любіць Беларусь, культуру свайго народа, мову родную?” Вельмі ўзрушана яна парадавалася за будучых настаўніц, якія, ледзь не перабіваючы адна адну, пачалі даказваць, як важна ў сябе на радзіме гаварыць па-свойму. Яны выказалі слушную думку: не трэба чакаць, каб хтосьці побач пачаў размаўляць па-беларуску, трэба пачынаць з сябе, са сваёй сям’і.

У сувязі з гэтым прыгадваліся імёны вядомых паэтаў: Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Валянціны Коўтун, Ніла Гілевіча. Студэнткі чыталі вершы, задавалі мне пытанні, даведаўшыся, што я нарадзілася ў Расіі, у Маскве. Яны з цікавасцю слухалі мае аповеды пра кнігу А. Бачылы «Дарогамі Максіма», пра маю перапіску з Піменам Панчанкам, Сяргеем Грахоўскім, мае вершы. Самыя актыўныя і тыя, хто чытаў вершы на памяць, атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма!”.

 

budzma.org