Вера Бурлак: “Я па жыцці ракета — і гэта дакажу”

12 красавіка, акурат у дзень касманаўтыкі, у космас “паляцела” Вера Бурлак — эквілібрыстка ад паэзіі. У добрай кампаніі немаўлят, Моцарта, Казіміра Малевіча, вучняў з сёмага “Бэээ”. Не падумайце дрэннага — усё выдатна. Проста мы толькі што прызямліліся пасля прэзентацыі новай кнігі Веры Бурлак (Джэці) “Дзеці і здані”.

Імпрэза пачалася з самалёцікаў. Джэці і акторы з Лятучай тэатральнай каманды ператварыліся ў маленькіх механічных птушак, якія лётаюць паводле правілаў броўнаўскага руху. Неўзабаве Вера заспявала песню пра страшныя вочы жыцця, якія яна “ці цалуе ў…”, “ці пасылае на…” Потым распачаўся спектакль, дзеянне якога разгортваецца ў радзільным доме, а галоўнымі героямі выступаюць 10 немаўлят. І ўсе такія розныя… Ёсць, напрыклад, дысідэнт («Медсястра, са звышгрэблівай мінай: «Посмотри, он еще и сцыт!» І скруцілі мне рукі за спінай, А вочы апёк альбуцыд). А вось яшчэ цікавы персанаж — Ракета, нечым падобная да самой Джэці: “Я так сюды ляцела, што абганяла час! Дашчэнту прапацела, Раструшчыла абцас… Ці жарты — з іншасвету! Аж свіснула ўвушшу! Я па жыцці ракета — І гэта дакажу!”.

Час ад часу ў матчынай імпрэзе пачынаў саліраваць сын Кастусь. Спачатку ён намагаўся адваяваць у таты, паэта Віктара Жыбуля, фотакамеру — маўляў, “хачу сам здымаць фільмік”. Але потым захапіўся нейкай кніжкай.

Джэці ж прынялася за сачыненні вучняў 7-га класа «бээ» па карціне Малевіча «Чорны квадрат». У вучнёўскіх сшытках былі розныя варыянты. Ад неграў, прадстаўнікоў рабочага класу (а калі што скажуць скіны, то ім паэтка паабяцала зняць штаны) да чорных катоў у дымаходзе.

Віктар Жыбуль

Потым пайшла душашчыпальная гісторыя пра Дон-Жуана, якому надакучылі жанчыны (“ад іх толькі дзеці і хваробы”). Жанчыны пакрыўдзіліся і сышлі, затое прыйшоў Камандор, які паспрабаваў завербаваць Дона ў пекла. Але раптам вярнуліся жанчыны, і гісторыя, якая пачынала набываць дэвідлінчаўскія фарбы, скончылася хэпі-эндам.

Максім Іўкін

Пры канцы вечара Джэці праспявала некалькі песняў на вершы ўлюбёных аўтараў. Адзін з такіх — Мікола Бацюшкоў, “паэт-рабочы, які прыйшоў у паэзію ад варштата. Дзякуючы яму я зразумела, што з беларускай мовай можна эксперыментаваць у духу Кэрала”.

Пасля прэзентацыі пачалася аўтограф-сесія, у перапынку якой Джэці адказала на некалькі пытанняў “Будзьмы”.

Чытаць далей.

budzma.org