“Верасень” №4 – ужо ў ліпені!

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Змест чацвёртага нумару склалі вершы Вольгі Паўлюкевіч, Алеся Емяльянава, Ганны Новік, Кропачкі (Руслана Юсупава), Кацярыны Дубоўскай, Іны Севярын, Алеся Плоткі, Міколы Кандратава і Леаніда Дранько-Майсюка. Проза прадстаўленая творамі Аліны Длатоўскай, Аляксея Палачанскага, Дар’і Збродавай, Кацярыны Глухоўскай, Настассі Кухарэнка, Паўла Ляхновіча.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы Васіля Стуса і Эвы Ліпскай. Зацікавяць чытача і змешчаныя ў нумары артыкулы Ірыны Хадарэнка, Наталлі Пыско, Генадзя Лапаціна і Васіля Зуёнка, гутаркі з Міхасём Скоблам і Уладзімірам Някляевым, рэцэнзіі Анатоля Мяльгуя і Вітаўта Мартыненкі, а таксама невядомыя вершы Анатоля Сыса з кнігі “Берагі майго юнацтва”.

Пытайце “Верасень” № 4 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13) і ў Акадэмкнізе. Дасылайце свае творы ў часопіс “Верасень” на электронны адрас: verasenchas@gmail.com

budzma.org