Вераснёўскае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

25 верасня прайшло чарговае паседжанне Рады ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Адным з галоўных пытанняў на парадку дня было прыняцце ў шэрагі арганізацыі дзевяці кандыдатаў, рэкамендаваных Прыёмнай камісіяй. У выніку рашэннем Рады да ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” далучыліся:

Таццяна Барысік,

Зінаіда Губарава,

Алесь Наркевіч,

Анастасія Лабада,

Віктар Марціновіч,

Алесь Мікус,

Анатоль Санаценка,

Яўген Сергіеня,

Ніна Дзябольска.

Неўзабаве больш падрабязная  інфармацыя пра новых сябраў з’явіцца на нашым сайце і ў газеце “Літаратурная Беларусь”.

Са справаздачай аб дзейнасці арганізацыі за перыяд паміж радамі выступіў старшыня СБП Барыс Пятровіч.

Напрыканцы былі разгледжаны розныя арганізацыйныя пытанні. Намеснік старшыні СБП Эдуард Акулін расказаў пра пачатак працы Школы маладога літаратара пры СБП. Радай таксама было прынята рашэнне даслаць віншавальную тэлеграму  сябру СБП Алесю Бяляцкаму, якому сёння споўнілася 50 гадоў, і які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.

Прэсавая служба СБП