Веры Лойка — 60!

Галубовіч (Лойка) Вера Іванаўна нар. 22.02.1958 г. у в. Батурынка Смалявіцкага р-на, Мінскай вобл. Скончыла мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, працавала ў Доме літаратара, на Беларускім радыё, часопісе “Роднае слова”. З 2001 г. працавала бухгалтарам. Вершы і апавяданні друкаваліся ў беларускай і расейскай перыёдыцы, калектыўным зборніку вершаў “Вечерний альбом”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Чытайце эсэ Веры Лойка "Шведскія канікулы" на сайце часопіса "Дзеяслоў"!

Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Вас, спадарыня Вера, з днём нараджэння і зычыць моцнага здароўя, добрага настрою і натхнення на творчасць!