Верш – гэта песьня. Прыйшоў час стварыць яе (відэа)

Літаратары Андрэй АдамовічВольга ГапееваУладзь ЛянкевічВіталь РыжкоўВера Бурлак ды Віктар Жыбуль з сынам Кастусём узялі ўдзел у роліку «Верш – гэта песьня». Ён быў зняты ў падтрымку конкурсу «Засьпявай.BY», што ладзяць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы TUT.BY. Героі роліку заклікаюць маладых музыкаў стварыць песьню на верш сучаснага беларускага паэта.

Ролік мае на мэце паказаць шматграннасьць сучаснай беларускай паэзіі, дзе верш параўноўваецца з вытанчаным танцам, напружаным баксёрскім паядынкам і з першабытнай зачараванасьцю агнём.

«Мы хочам, каб моладзь прасякалася і натхнялася добрай беларускай паэзіяй. Каб маладыя людзі адкрылі для сябе беларускі космас ды падзяліліся сваім адкрыцьцём з усімі», - заяўляюць пра свае мэты арганізатары конкурсу «Засьпявай.BY».

У якасьці галоўнага прызу за перамогу на конкурсе абяцаецца аранжыроўка, запіс і зьвядзеньне песьні разам з украінскім саўндпрадусарам Уладам Яруном («Океан Ельзи», «Ляпіс Трубяцкі»).

У лягічны працяг роліку чакаецца зьяўленьне шэрагу відэакамэнтароў ад паэтаў з развагамі на тэму сучаснай паэзіі, якія будуць паступова публікавацца цягам бліжэйшых тыдняў.

Падрабязнасьці пра ўмовы конкурсу – тут

Tuzin.fm, відэа: Яўген Шапчыц, Хрысьціна Дарапей, Андрэй Фінік