Вершы Аксаны Данільчык апублікаваныя ў Італіі

Аксана Данільчык -- паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца, сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Нарадзілася ў 1970 годзе ў Мінску. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), кандыдат філалагічных навук (беларуская, італьянская літаратура). Кандыдацкую дысертацыю абараніла па тыпалогіі беларускай і італьянскай літаратур другой паловы ХХ ст. (канцэпцыя чалавека ў прозе аб Другой сусветнай вайне). Вучылася ў Італіі. Перакладае з італьянскай мовы. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш., увайшлі ў анталогію “Галасы з-за небакраю”.

Аўтарка паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “IL MEZZOGIORNO” (2006), «Сон, які немагчыма забараніць” (2011), кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005).

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"