Вершы Таццяны Нядбай на Літаратурным радыё

***
гэта як засынаць, гледзячы тэлевізар
жыццё працягваецца, а ты саступіў на ўзбочыну
дзе ніхто не пытаецца ні квіткоў, ні візаў
але і няма каму зазірнуць у вочы
жыццё працягваецца
адплывае ў круіз на лайнеры
дзе дзёрзкія капітаны і паненкі прыгожыя
для цябе – толькі ціша, і гэта рай, не ра-
злічвай на большае, большага быць не можа
а жыццё працягваецца, стрэлкі гадзінніка, як каноэ
маўклівы індзеец час пераводзіць на іншы бераг
і з кожным уколам усё больш параноі
якую ты дзень за днём выплёхваеш на паперу
і прастытутка, якая пад ранак з гатэля
выходзіць,
мінае цябе,
хоць і любіла б цяпер за танна
туман паглынае масты, ліхтары і арэлі
запускаеш рукі ў кішэні – а там каштаны
Іншыя вершы ў выкананні аўтаркі слухайце тут:
атручаная вясной...
за сваё жыццё…
І дакладна тады…
разглядаю атласы…
рызыка, а не рыза…
Штодня…
Я ж не паралельна…
Таццяна Нядбай
Паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 г. у Полацку. Скончыла філалагічны факультэте БДУ ў Мінску, магістратуру ў Вільні і аспірантуру ў Любліне. Фіналістка конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра да 75-годдзя У. Караткевіча (2005). Жыве ў Мінску і Варшаве.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"