Вершы Уладзіміра Высоцкага ў перакладзе на беларускую мову прэзентавалі ў Магілёве
У невялічкую, але змястоўную і прыгожа аздобленую кнігу, якая атрымала назву «Пра жыццё, пра волю, пра сябе...», увайшло 45 арыгіналаў і перакладаў непасрэдна твораў Высоцкага, два вершы – пасвячэнні Булата Акуджавы і Аляксандра Гарадніцкага на смерць паэта (таксама ў перакладзе Булавацкага) і прадмова – разважанне спадара Міхася «Мой шлях да Высоцкага».
Выступае Міхась Булавацкі
Сяргей Украінка і Міхась Булавацкі
Невялічкі тэкст пра самога Міхася Булавацкага дадаў напрыканцы кнігі магілёўскі паэт і літаратуразнаўца, сябра СБП Сяргей Украінка, які яшчэ і дапамагаў у рэдагаванні гэтага зборніка, ён жа выступіў з прадмовай і на прэзентацыі.
Зразумела, не абышлося і без музычнага выканання твораў Высоцкага, што цудоўна зрабіў Васіль Аўраменка. І традыцыйна ўсе, хто набыў кнігу, атрымалі аўтограф перакладчыка з добрымі пажаданнямі.
Фота Алеся Сабалеўскага
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП