Вершы Ірыны Багдановіч у новай кнізе “Душа лістападу”

Ірына Багдановіч

“Душа лістападу”

 

"У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч — паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыентырах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй.

Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў “Старапольскае рэха Беларусі”, які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVIII-XIX стагоддзяў, знакавыя ў сваім часе і актуальныя для разумення культурнай поліфанічнасці айчыннай літаратуры азначанага перыяду".

(з анатацыі да кнігі)

 

Душа лістападу: Вершы, пераклады / Ірына Багдановіч. — Мінск : Кнігазбор, 2012.  100 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 28).

 

 

 

 

 

Пра аўтара:

Ірына Багдановіч

Паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца. Нарадзілася ў 1956 годзе ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978) і аспірантуру пры інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1983). Працавала навуковым супрацоўнікм Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН беларусі (1983-2002), вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы (2002-2003). З 1996 года — дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1985). Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (1989).

Аўтар зборнікаў вершаў “Чаравікі маленства” (1985), “Фрэскі” (1989), “Вялікдзень” (1993), “Альбом першакласніцы” (для дзяцей, 2003), “Сармацкі альбом” (2004), “Прыватныя рымляне: Вершы і пераклады” (2006); манаграфій “Янка Купалы і рамантызм” (1989), “Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння” (2001).