#ВершыБезМежаў

Ідэя праекту – даць новую форму сучасным вершам і паказаць, што людзі розных прафесій адчуваюць паэзію. Да слова, сярод удзельнікаў праекту ёсць вандроўнікі, журналісты, музыканты, візажысты і паліглоты.

Усе #ВершыБезМежаў узятыя з дэбютнага зборніка Мікіты Найдзёнава “Развітанцы”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. Яе рэдактарам стаў паэт Андрэй Хадановіч, а аўтарам вокладкі мастачка Надзея Бука.

Кніга “Развітанцы” ўдзельнічае ў прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Летась Мікіта Найдзёнаў атрымаў прэмію “Дэбют” за найлепшую вершаваную публікацыю ў часопісе “Дзеяслоў”.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 29 лютага ў танцавальнай зале па адрасе Куйбышава, 22, 311 клас. Гледачоў чакае пластычна-паэтычная імпрэза з удзелам тэатральнай майстэрні “Студыёзы”. Рэжысёр падзеі – Міхаіл Камінскі, кіраўнік Dance Essence Studio. 

Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Запіс па тэлефоне +37529-640-92-02.

 

Паглядзець ролікі можна ТУТ

Паводле прэс-рэлізу