«Вешчуны ідуць на Беларусь» – новы зборнік Школы пісьменніка

Сярод трыццаці маладых празаікаў, чые творы ўвайшлі ў кнігу, ужо ёсць тыя, хто друкавалі свае тэксты ў газетах, часопісах і анталогіях у Беларусі і за мяжой. Аднак для большасці гэта сапраўдная магчымасць упершыню заявіць пра сябе. Смешныя і страшныя, кранальныя і павучальныя апавяданні маладых аўтарак і аўтараў, што толькі пачынаюць свой шлях у літаратуры, напісаныя па-беларуску і руску пра любоў, сталенне, смерць, боль і радасць будуць добрым чытвом для тых, хто шукае новых галасоў у айчыннай літаратуры.

Аўтары і аўтаркі зборніка:

2014/15 навучальны год (Выпуск 3)

Крысціна Бандурына, Надзея Бароўка, Аляксандр Дамброўскі, Яна Еўдакімовіч, Ганна Лявоненка, Вераніка Ляўчук, А. Севярын, Павел Слізевіч, Раман Стэфаненка, Валерыя Тамковіч, Алена Цішэўская, Вольга Чарнова.

2015/16 навучальны год (Выпуск 4)

Юля Арцёмава, Марыя Бадзей, Івонка Вярба (Марына Булатоўская), Святлана Галуза, Наталля Голубева, Аліна Длатоўская, Алена Жылінская, Зараслава Камінская, Канстанцін Касяк, Дар’я Кулік, Ніна Лістота, Марыя Маляўка, Дар’я Русецкая, Юлія Сямашка, Рыма Ушкевіч, Вера Філенка, Аляксандра Хамянок, Сяргей Шаматульскі.

Пра Школу:

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць і слухаць сябе ды іншых.

Больш інфармацыі пра Школу ТУТ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"