Выбранае Максіма Танка

Vokladka-Tank-Media

Да хуткага 100-годдзя  Максіма Танка, аднаго з самых супярэчлівых паэтаў беларускай савецкай літаратуры, "Логвінаў" разам з грамадскай арганізацыяй Беларускі ПЭН-Цэнтр рыхтуе томік выбраных вершаў. 100 найлепшых і, па-магчымасці, несавецкіх твораў.

Як кажа Андрэй Хадановіч, укладальнік зборніка: "У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі". Паслямову да кнігі напісаў Альгерд Бахарэвіч.

Кнігарня "логвінаЎ" рыхтуе прэзентацыю.


lohvinau.livejournal.com