Выданні Барадуліна, Баравіковай і Маракова перамаглі на конкурсе «Мастацтва кнігі»
Дата публікацыі: 04.02.2014
3138
Падчас захопу Полацка войскамі Івана Жахлівага яно было вывезена з Беларусі. Цяпер знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Факсімільнае выданне ажыццявіла выдавецтва Беларускага Экзархата.
У намінацыі «Разам з кнігай мы расцем» пераможцамі прызнаныя серыя «Нашым дзеткам», кнігі «Сябрына» Рыгора Барадуліна, «Ты не слухай Мішку, Коцік» Раісы Баравіковай, а таксама іншыя выданні для дзяцей і юнацтва, якія выйшлі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Пераможцам у намінацыі «Залатыя скрыжалі» (даведачныя і энцыклапедычныя выданні) стала кніга Леаніда Маракова «Галоўная Вуліца Мінска 1880-1940», якая складаецца з дзвюх частак.
Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе 5 лютага ў Малой зале Палаца Рэспублікі.
budzma.by