Выданне "Язычніцтва старажытных беларусаў" прадставілі ў Мінску

Паводле апошняй, яна спадзяецца, што гэтая кніга будзе цікавай для чытачоў, і важнай для фармавання іх поглядаў на гісторыю Беларусі:

- Гэта нашы традыцыйныя этнічныя вераванні. Калі, напрыклад, чалавек на тэрыторыі Беларусі з’явіўся 10 тысяч гадоў таму назад, гэта калі цалкам тэрыторыя Беларусі была заселена. А хрысціянства прыйшло толькі тысячу гадоў таму назад. А ў вёсках увогуле недзе 600-700 гадоў таму назад. Таму гэтыя вераванні з эпохі палеаліта не зніклі.

Гэтыя старажытныя вераванні ўвайшлі ў хрысціянскую рэлігію, ян жывуць і сёння, – кажа Людміла Дучыц.

Паводле археолага, старшыні Таварыства Беларускай мовы Алега Трусава, важнасць кнігі ў тым, што беларусы становяцца еўрапейскай нацыяй – са сваімі мітамі ды паданнямі:

- Зараз мы ўжо дагналі і палякаў, і літоўцаў, і расейцаў, то бок мы ўжо сталі нацыяй. І гэтыя апошнія гады паказваюць, што гэтая нацыя пачынае сваю гісторыю не з 17-га году, а з бронзавага веку.

Паводле Алега Трусава, кніга дэманструе, што надышоў час не раскідаць камяні беларускай гісторыі і культуры, а збіраць іх.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя