Выдавецтва «Галіяфы» прэзентавалі чатыры кнігі

Выдавецтва «Галіяфы» прэзентавалі чатыры кнігі

Прэзентацыя новага выдавецтва “Галіяфы” адбылася ў Доме літаратара ў Менску 29 красавіка. Стваральнікі выдавецтва, літаратары Зміцер Вішнёў і Міхась Башура, прадставілі ўжо выдадзеныя кнігі ды анансавалі будучыя сэрыі, а таксама ўласны сайт: www.goliafy.com

Усяго «Галіяфы» прэзентавалі чатыры кнігі: «Мільярд удараў» Юрыя Станкевіча; «Экзыстэнцыйны пейзаж» Вікі Трэнас; «Забі ў сабе Сакрата!» Веры Бурлак і Віктара Жыбуля; «Сто дарог» Уладзіміра Несцяровіча.

Да друку рыхтуюцца сэрыі «Другі фронт мастацтваў», «Адсутнае беларускае мастацтва», «Калекцыя беларускай фантастыкі», «Партрэты польскай літаратуры», а таксама шэраг дзіцячых твораў. Пакуль аўтарскую скарбонку выдавецтва складаюць, у асноўным, творцы Другога фронту мастацтваў, «радыкальнай» суполкі «Schmerzwerk».

Выдавецтва «Галіяфы» заснаванае ў 2007 г. Лагатыпам выдавецтва з’яўляецца выява Галіяфа — афрыканскага жука‑гіганта.

Паводле “Нашай Нівы”