Выходзіць 10-томнік Івана Навуменкі

Падрыхтоўчую працу вядуць спецыялісты Акадэміі навук. Першы том выйдзе ўжо ў чэрвені, паведаміў «Нашай Ніве» прафесар Сцяпан Лаўшук, які ўзначальвае тэксталагічную групу, наступны — у канцы года. Згодна з пастановай Савета Міністраў, закончыць выданне збору твораў павінны ў 2016-м — па два тамы штогод.

Творы размяркуюцца наступным чынам.
1,2 — апавяданні і нарысы; 3,4 — аповесці; 5,6,7 — раманы; 8,9 — літаратуразнаўства, крытыка; 10 — расейскамоўны раман «Капитан Степь идет в разведку», напісаны ў суаўтарстве з расійскім журналістам Віктарам Мамантавым, драматургія, эпісталярый.

Са словаў Сцяпана Лаўшука, у збор твораў увойдуць апавяданні, якія раней не публікаваліся.

Івана Навуменка (1925-2006) — пісьменнік, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў гарадку Васілевічы Рэчыцкага раёна. Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1950-м скончыў філфак БДУ. Працаваў у раённых і рэспубліканскіх газетах. Узначальваў Інстытут літаратуры АН, з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. Доктар філалагічных навук, прафесар. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990). Аўтар раманаў «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі». Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміі БССР за літаратуразнаўчыя кнігі пра Янку Купалу і Якуба Коласа.

У 2005 адмовіўся падтрымаць стварэнне прадзяржаўнага Саюза пісьменнікаў на чале з Мікалаем Чаргінцом.Пахаваны на мінскай Кальварыі.

nn.by