Вынікі конкурсу “Ператвор”

Сталі вядомыя імёны пераможцаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў “Ператвор”, абвешчанага ў кастрычніку ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”.

Свае пераклады з балгарскай, чэшскай, харвацкай, сербскай, украінскай, славацкай, польскай і рускай моваў даслалі каля 50 удзельнікаў. Сябры журы ў складзе Лявона Баршчэўскага, Веранікі Бяльковіч, Алены Пятровіч, Марыі Мартысевіч, Сяргея Сматрычэнкі і Марыны Шоды абралі тройку найлепшых перакладчыкаў, а таксама сямёрку фіналістаў.

 

Дыпломам І ступені ганаруюцца (у алфавітным парадку):

Ганна Гараніна (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай, Войцеха Кучока і Тані Малярчук);

Алена Карп (за пераклад апавяданняў Таццяны Заміроўскай);

Святлана Рогач (за пераклад апавяданняў Вацлава Панкаўчына, Яны Бэнявай, Наташы Гэркэ, Войцеха Кучока, Яна Балабана).

 

Дыпломам ІІ ступені ганаруюцца:

Таццяна Абдулхакава (за пераклады апавяданняў Вацлава Панкаўчына);

 Таццяна Анікеенка (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук, Алека Папова і Кірыла Дубоўскага);

Наталля Зенька (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук);

Надзея Кіслая (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук і Алега Шынкарэнкі);

Франц Корзун (за пераклады апавяданняў Таццяны Заміроўскай);

Мікола Сянкевіч (за пераклады апавяданняў Тані Малярчук);

Анка Упала (за пераклад апавядання Тані Малярчук).

 

Выніковая вечарына з узнагароджаннем пераможцаў, выступамі сябраў журы і прыемнымі сюрпрызамі адбудзецца ў чацвер 19 студзеня ў кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак а 19-й.


Больш падрабязна пра вынікі чытайце на prajdzisvet.org і smatrycenka.livejournal.com