Высакародны рыцар найноўшай паэзіі: Колькі слоў пра новую кнігу Анатоля Івашчанкі
Але ў беларускай паэзіі пакалення трыццацігадовых высакародны рыцар, сімпатычны ва ўсіх адносінах, дакладна ёсць — Анатоль Івашчанка.
Анатоль Івашчанка
(Рэмарка: дзяўчаты, не спакушайцеся — Прыўкрасная Дама ў нашага творцы, як і трое цудоўных дзетак, ужо маюцца). Аднак ніхто не замінае чытачам і чытачкам адчуць смак паэзіі, надрукаванай у новай кнізе Анатоля, што выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
“Хай так” {ad samoty — da svabody} — так называецца другі паэтычны зборнік спадара Івашчанкі, куды ўвайшлі вершы, напісаныя цягам апошніх сямі гадоў. І творы ў выданні падзеленыя на сем раздзелаў. Выпадковасць ці вера ў магію лічбаў? Варта было б запытацца ў аўтара.
Творы ў рыфму і верлібры, каверы і пераклады, шэраг прысвячэнняў калегам-сябрам-сучаснікам і нават “незавершаныя вершы” (недапісанае, але вартае апублікавання) — многае ўвайшло ў гэтую кнігу. Ад кранальных паэтычных аповедаў пра дарагіх і блізкіх аўтару людзей — да твораў вострасацыяльнай тэматыкі. Кожны знойдзе тут нешта адметнае для сябе.
***
кнігу, што дасталася ў спадчыну,
паклаў у кішэнь
гаспадар яе даўно спачыў
ён рупліва зьбіраў сваю вялізную бібліятэку
недарма?..
Віка Трэнас, lit-bel.org
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"