Выстава прысвечаная мовазнаўцу Івану Насовічу адкрылася ў Мінску

Кніга ўтрымлівае больш за 30 000 слоў, запісаных аўтарам ад насельніцтва Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскіх губерняў, а таксама выбраных з фальклорных твораў, літаратурных помнікаў старажытнага беларускага пісьменства.

 

У 1881 г. выйшаў “Дадатак да беларускага слоўніка" — каля 1 000 слоў. Гэта навуковая праца засведчыла, што існуе адметная, самастойная беларуская мова і яе носьбіт – беларускі народ.

“Слоўнік беларускай мовы” І. Насовіча і на сённяшні дзень застаецца выдатнай працай беларускай лексікаграфіі, у 1983 г. выйшла яго факсімільнае выданне.       

 

Шэраг іншых прац Івана Іванавіча Насовіча ўвайшлі ў гісторыю навукі. На выставе “Ад Слова да Слоўніка” можна ўбачыць выданне “Слоўніка беларускай мовы (1870), якое з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю, а таксама матэрыялы, што распавядаюць пра выдатнага беларускага дзеяча.

Экспазіцыю можна наведаць па буднях з 9 да 18 гадзін, яна будзе працаваць да 30 верасня 2015 года. Тэлефон для даведак +375 17 222-42-90. Кантакты бібліятэкі: http://www.preslib.org.by/contact.html.

Паводле прэс-рэлізу