Выстава твораў Ніны Мацяш працуе ў Берасці

Паэтэса і перакладчыца Ніна Мацяш доўгія гады была прыкаваная да інваліднага вазка. Увесь гэты час актыўна займалася творчасцю. У тым ліку захаплялася фларыстыкай. Але век твораў з кветак быў нядоўгі: яны хутка бляклі.

У нейкі момант Мацяш звярнула ўвагу на яркага пеўня. Пасля чаго вырашыла выкарыстаць фарбы птушыных пёрак для сваёй творчасці.

У Белаазёрску, на сваёй радзіме, паэтэса нават лічылася пачынальніцай такога накірунку, як «пёркаграфіка».

Асобныя творы паэтэса пакідала ў сямейным архіве. Некаторыя дарыла. А часам нават выкарыстоўвала іх у якасці ілюстрацый (так была аформлена кніга «Поры году» -- пераклады з бельгійскай паэзіі).

Больш за сотню твораў Мацяш будуць прадстаўлены на выставе каля тыдня.

ГК, Наша Ніва