Вый�?аў новы "Дзеяслоў"

Вый�?аў 47 нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”.

Адкрывае часопіс паэзія Ігара Кулікова, заканчэнне вер�?аванай драмы Уладзіміра Някляева “Армагедон”, паэтычныя падборкі Дар’і Ліс і Васіля Жуковіча.

У празаічнай частцы чытачы могуць пазнаёміцца з пачаткам раману Людмілы Рублеўскай “Сутарэнні Ромула”, з працягам аповесці Леаніда Дранько-Майсюка “У Вільні і боль�? нідзе”, з апавяданнямі Паўла Анціпава і Анкі Упалы, дарэчы, перакладчыцы ПС.

У рубрыцы “Дэбют” друкецца падборка вер�?аў Настассі Кухарэнкі.

А вось рубрыка "Пераклады" часопіса “Дзеяслоў” гэтым разам цалкам прысвечаная творам, �?то дагэтуль мелі зболь�?ага толькі інтэрнэт-чытачоў. На старонках выдання друкуюцца творы, якія ў розны час з’яўляліся ў часопісе перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Сярод прадстаўленых аўтараў – Фэрнанду Пэсоа, Албэрту Каэйру, Багдан-Ігар Антоныч, Макс Бірбам, К�?ы�?таф Каміль Бачыньскі, Рэймон Радыге, Говард Філіпс Лаўкрафт, Марыю ды Са-Карнэйру і ін�?ыя.

Акрамя таго, часопіс “Дзеяслоў” знаёміць з дзённікавымі запісамі Міхала Дубянецкага, у раздзеле “Архівы” – перапіска Янкі Брыля і Алеся Адамовіча, у рубрыцы “У вянок памяці Ларысы Генію�?” – эсэ Міхася Скоблы і падборка вер�?аў знанай беларускай паэткі, якія друкуюцца ўпер�?ыню. Таксама чытачы знойдуць у новым нумары гутарку Андрэя Масквіна са Знічом, пачатак эсэ Віталя Тараса “Сто гадоў адлучэння. Леў Талстой як люстэрка на�?ага адлучэння”, да 110-годдзя Уладзіміра Дубоўкі пі�?а Ванкарэм Нікіфаровіч. У рубрыцы “Мастацтва” �?трыхі да творчага партрэту мастака Сяргея Рыма�?эўскага робіць Юрась Барысевіч, а ў “Практыкуме” – сцэнічная прыпавесць Галіны Каржанеўскай. І ў канцы – традыцыйны ўжо агляд кніжных выданняў Беларусі.

prajdzisvet.org