Выйшаў «Верасень» №12
Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Надзеі Філон, Лявона Валасюка, Вінцэся Мудрова а таксама аповесці Паўла Ляхновіча і Алены Масла.
У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы Ліны Кастэнка і апавяданне Стэфана Грабіньскага, на беларускую мову пераствораныя Дзмітром Шчарбінам і Аленай Ніякоўскай.
Раздзел “Крытыка” адкрываецца артыкулам Таццяны Мацюхінай, прысвечаным паэзіі Наталлі Арсенневай. Аб праве на рызыку ў творчасці і жыцці ў сваёй гутарцы з Эдуардам Акуліным разважае маладая паэтка Валерыя Кустава. Запісамі розных гадоў дзеліцца Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Пра тое, як “адкрыць у сабе Беларусь” — гутарка з папулярнай спявачкай і музыкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай. Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў з паэтычнай спадчынай свайго земляка Леаніда Клёна. Пра вытокі сцэнічнай папулярнасці Альдона Мартыненка гутарыць з кіраўніком гурта “Разбітае сэрца пацана” Дзянісам Тарасенкам. “Спробу аўтавівісекцыі” ў новай кнізе Анатоля Кудласевіча разглядае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.
Пытайце “Верасень” № 12 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com
budzma.by