Выйшаў «Верасень» №13
Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Кацярыны Массэ, Аліны Паўлоўскай, Кацярыны Глухоўскай, Веранікі Міхалёвай, Ірыны Зоркі, Лізаветы Дамінікі Панамаровай, Уладзіміра Чараухіна, Рагнеда Малахоўскага, Кацярыны Шчаснай, Ігара Канановіча і Паўла Змітрука.
Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Аляксандры Сымановіч, Алеся Яшчанкі, Сяргея Белаяра, Юрыя Несцярэнкі, а таксама прыпавесці Эдуарда Дубянецкага і герадоцінкі Леаніда Дайнекі.
У раздзеле “Пераклады” друкуецца ўрывак з рамана албанскага празаіка Ісмаіла Кадарэ “Хроніка ў камені”, пераствораны па-беларуску Максімам Мудровым. А таксама раздзелы з кнігі “Пра гаспадара і літаратуру” Вікторыё Аліф’еры ў перакладзе з італьянскай мовы Аксаны Данільчык.
Раздзел “Крытыка” адкрывае культуралагічны артыкул Ірыны Хадарэнкі “Выкраданне Еўропы”. Аб “шчаслівай залежнасці” ад беларускай літаратуры разважае ў сваім эсэ Васіль Дэ Эм.
Пра вытокі творчага натхнення ў гутарцы з Эдуардам Акуліным распавядае маладая паэтка і музыка Кацярына Ваданосава.
Запісамі з “памятнай кніжкі” дзеліцца Леанід Дранько-Майсюк. Пра тое, “што трэба рабіць творцу, каб стаць сапраўдным паэтам” – гутарка з маладым літаратарам Алесем Емяльянавым-Шыловічам.
У цыкле “Шчонаўскія абразкі” вяртаецца ў гады свайго дзяцінства Ала Петрушкевіч. Пра месца песні ў жыцці чалавека – фальклорны артыкул Генадзя Лапаціна.
Падабенства паміж “жанчынай і леапардам” шукае ў рэцэзніі на кнігу Таццяны Барысік крытык Таццяна Мацюхіна.
У рэцэнзіі “Ад медытацыі да шансона…” вымярае творчы дыяпазон паэтаў Ігара Канановіча і Васіля Дэбіша літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык.
Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.
budzma.byПытайце “Верасень” № 13 на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13). Чытайце “Верасень” на сайтах: Kamunikat.org і tbm-mova.by. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.