Выйшаў другі нумар альманаха “Новы Замак”

У “Новым Замку” змешчаныя творы двух дзясяткаў аўтараў — паэзія, проза, драматургія, пераклады, дзённікі, успаміны. У рубрыцы “Са спадчыны” публікуецца драматычная паэма “Каранацыя Міндоўга” Міколы Арочкі (1930—2013) і вершы Юрыя Кісялеўскага (1961—2008). Успаміны Алы Петрушкевіч пра Едруся Мазько і Сяргея Астраўца пра Юрыя Гуменюка можна знайсці ў раздзеле In memoriam.

Адметныя пераклады з Міраслава Качмарэка, Эльжбеты Міхальскай, Юлія Тувіма, Яна Паўла ІІ у перастварэнні, адпаведна, Дануты Бічэль, Юркі Голуба, Юрыя Кісялеўскага, Алеся Чобата. Прадмову да перакладаў напісаў паланіст, выкладчык, перакладчык і паэт Анатоль Брусевіч.

Віктар Сазонаў прадстаўляе нізку апавяданняў, раней апублікаваных толькі па-польску. Завяршаецца альманах рубрыкай “Хроніка”, дзе расказваецца пра правядзенне гарадзенскага слэму і іншыя культурныя падзеі рэгіёна.  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"