Выйшаў гукавы варыянт кнігі «Імёны Свабоды»

Вядомая кніга Уладзімера Арлова «Імёны Свабоды» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла ў сьвет у 2007 годзе. Цяпер зьявіўся яе гукавы варыянт — аўдыёкніга ў выкананьні аўтара.
Уладзімер Арлоў: «Гэта дапоўнены варыянт кнігі
„Імёны Свабоды“. На дыску ёсьць новыя тэксты, у тым ліку пра
пісьменьніка-эмігранта Кастуся Акулу, пра мастака і літаратара, журналіста
Вячаслава Дубінку, пра паэтку і перакладчыцу Ніну Мацяш, пра заснавальніка
беларускай Вікіпэдыі Ўладзю Каткоўскага, пра юную дзяўчынку Ганну Ўланаву».
У аўдыёкнізе 266 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды 18-21
стагодзьдзяў.
Неўзабаве дыск прэзэнтуюць у Менску, а таксама ў іншых градах
Беларусі.
Алесь Дашчынскі, svaboda.org
Уладзімер Арлоў. Кніга «Імёны Свабоды» — 2007. — 576 с.: іл. (PDF 4,1 Mb)