Выйшаў новы нумар бюлетэня "Дняпроўская строма"

Пабачыла свет “Дняпроўская строма”  № 14 — новы нумар бюлетэня магілёўскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.


У выданні распавядаецца пра правядзенне імпрэзаў, прысвечаных 220-гадоваму юбілею Івана Грыгаровіча і  130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таксама ўзгадваецца вечарына памяці магілёўскага паэта Васіля Карпечанкі. Вялікі матэрыял “Векапомнасць” асвятляе знакавую падзею — наданне імя пісьменніка Барыса Мікуліча бабруйскай гарадской бібліятэцы № 4.

Артыкул “Справы і ўрачыстасці” распавядае пра чарговае пасяджэнне магілёўскага аддзялення СБП. На старонках “Дняпроўскай стромы” можна азнаёміцца з творамі пераможцаў намінацыі “Проза” міжнароднага конкурсу “У адзінстве наша сіла”, які адбыўся ў межах ІХ Сіманаўскіх чытанняў. У бюлетэні не абыходзяць увагай і пісьменнікаў-юбіляраў, закранаюць іншыя актуальныя тэмы літаратурнага жыцця рэгіёна.

 

Ул. інф. магілёўскага абласнога аддзялення СБП