Выйшаў пераклад “Саламеі” Оскара Ўайлда на беларускую мову

Кніга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылістычна блізкія да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра і паверніка пісьменніка, мастацтвазнаўцы Роберта Роса, які разабраў усе акалічнасці выхаду ў свет “Саламеі” і абверг звязаныя з ёй міфы, а таксама каментары і бібліяграфію ранейшых перакладаў з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя ў кнізе і самыя знакамітыя ілюстрацыі да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда — Обры Бёрдслі. 

 

“Ад самага пачатку “Саламею” Оскара Ўайлда пераследуюць чуткі, спрэчкі і неверагодныя ўяўленні, якіх ледзь не больш, чым тых, што хаваюць ад вачэй асобу яе аўтара. З перайначанай біблейскай легенды п’еса зрабілася іншай легендай, амаль міфам, які немагчыма патлумачыць адназначна. Адзіную праўду, нават калі яна існуе, ужо наўрад ці знойдзеш, затое чытач вольны выбраць любую версію міфа на свой густ”. 

ЗМЕСТ КНІГІ “САЛАМЕЯ” 

Кацярына Маціеўская. Danse macabre сямі пакрывалаў 

Оскар Уайлд
Вершы прозай
Саламея 

Роберт Рос
“Саламея” Оскара Ўайлда 

Каментар 

Бібліяграфія перакладаў твораў Оскара Ўайлда на беларускую мову.

ПрайдзіСвет