Выйшаў першы пераклад Рыгведы на беларускую мову

Пракаветныя гімны багам і цяпер уражваюць чытачоў сваёй паэтычнай дасканаласцю і глыбінёй думкі.

Пераклад ахоплівае першую – з дзесяці – частак Рыгведы. У амаль 600-старонкавай кнізе чытач знойдзе не толькі паэтычны пераклад гімнаў, але і мноства пазнаваўчых артыкулаў пра мову і светагляд старажытных арйаў, якія тварылі Рыгведу. Пераклад выкананы маладым беларускім паэтам Ігарам Куліковым беспасярэдне з мовы арыгіналу.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца а 16:00 6 ліпеня ў галерэі «Ракурс» у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстым мерапрыемстве будзе браць удзел пасол Індыі ў Беларусі спадар Панкадж Саксэна, а таксама міністр культуры Беларусі спадар Барыс Святлоў.

nn.by