Выйшаў зборнік твораў Юркі Віцьбіча

У серыі “Бібіліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга даваеннай прозы беларускага пісьменніка і публіцыста, дзеяча эміграцыі ў Амерыцы Юркі Віцьбіча пад назвай “Лшоно Габоо Бійрушалайм".

Кніга складаецца  з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920–1930­х гг.

У якасці ўкладальніка кнігі выступіў Лявон Юрэвіч. Ён жа напісаў і прадмову да кнігі. Рэдактары – Ціхан Чарнякевіч і Наталля Гардзіенка.

Выданне з’яўляецца новай спробай вяртання творчай спадчыны Юркі Віцьбіча ў Беларусь і разлічана як на літаратуразнаўцаў і гісторыкаў, гэтак і на ўсіх аматараў беларускай літаратуры.

Лшоно Габоо Бійрушалайм : даваенная проза / Юрка Віцьбіч.  — Мінск :, 2011. — 232 с.— (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 19).

zbsb.org