Выйшаў зборнік вершаў Генадзя Лапаціна “Около облака”

Зборнік вершаў Генадзя Лапаціна “Около облака” выйшаў у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
Гэта першая сур’ёзная кніга паэта, выдадзеная ў сталіцы. Фактычна ўпершыню беларускія чытачы могуць пазнаёміцца з творчасцю рускамоўнага аўтара, які жыве ў Ветцы.
Пра аўтара:
Генадзь Лапацін нар. 22 красавіка 1955 г. у Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны. Па спецыяльнасці — філолаг. Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці. Займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры. Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклоры, дыялектнай фразеалогіі, тэорыі традыцыйнай культуры ў такіх выданнях, як “Алеся”, “ЛіМ”, “Роднае слова”, “Верасень”, “Антрапалагічны форум” (Санкт-Пецярбург), энцыклапедычны даведнік “Беларуская міфалогія” (2004), энцыклапедычны слоўнік “Міфалогія беларусаў” (2011); сталы аўтар выданняў “Живая старина” (Москва), “Palaeolsavica” (Cambridge). Укладальнік і адзін з аўтараў зборніка “Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці”. Браў удзел у падрыхтаваных музеем выданнях “Арнаменты Падняпроўя” (2004) і “Голоса ушедших деревень” (2008) .
Сябар ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Аўтар кніг паэзіі “Без чисел и дат” (1997, 2003), «Лепить из снега» (2002), «Луны преобладанье» (2003), «Увидеть дерево» (2008), а таксама шматлікіх публікацыяў у альманахах і часопісах.
вот бабочка
сама себе дитя
и ей любое время золотое
все то что называют красотою
она свои считает не шутя
ей пить нектар как молоко и сок
напитком божьим не осознавая
короновать травинку и цветок
она пурпурная и золотая
ей быть началом дл стихотворенья
ей быть июлем в чреве сентября
и сравнивая с бабочкой тебя
учусь премудростям благословенья
Генадзь Лапацін
Прэсавая служба СБП