Выйшаў зборнік вершаў пераможцы конкурсу на найлепшы рукапіс другой кнігі

Паэтычны зборнік “Эстэтыка
маўчання” беларускага паэта Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, аднаго з пераможцаў
конкурсу на найлепшы рукапіс другой кнігі, абвешчанага сёлета Саюзам беларускіх
пісьменнікаў, вышаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”.
Паэтычны зборнік склалі вершы апошніх гадоў і паэма “Новае неба”.
З анатацыі да кнігі:
Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў – Слова і маўчанне…
Пра аўтара:
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Алесь Уладзіміравіч Дуброўскі) нарадзіўся 18 лістапада 1976 г.
Скончыў філалалігчны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Друкуецца з 1992 года.
Прэсавая служба СБП