Выйшлі тры новыя кнігі берасцейскіх аўтараў

Найперш у мінскім выдавецтве "Кнігазбор" выйшаў новы восьмы выпуск літаратурнага альманаха "Жырандоля", заснаванага яшчэ ў 2008 годзе. Нумар аб'яднаў творы дзясяткаў аўтараў у жанры паэзіі і прозы, перакладу і эсэістыкі, літаратурнай крытыкі і ўспамінаў.

Таксама ў брэсцкай друкарні выйшлі дзве кнігі "Жарсьць каханьня: лірыка паэтаў Берасьцейшчыны пра каханьне" (укладальнік С. Амяльчук; рэцэнзент І. Мельнічук) і чарговы, восьмы па ліку, зборнік вершаў паэта, празаіка і мастака Лявона Валасюка "Вечаровы настрой". Як паведамляе анатацыя, сабраныя ў ім паэтычныя творы "прысвечаны мінуўшчыне і сённяшняму дню бацькоўскага краю, прыгажосці роднай прыроды. Яны закранаюць шматлікія маральна-этычныя праблемы, прымушаюць задумацца над спрадвечнымі духоўнымі каштоўнасцямі народа".

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"