Выйшла «Кніганоша» № 32 — чэрвень 2015

Адкрываецца выданне гутаркай з паэтам, драматургам, публіцыстам, крытыкам, перакладчыкам Анатолем Вярцінскім "Паэзія -- нешта ўсё ж загадкавае...".

Бюлетэнь змяшчае апісанні беларускіх кніг, якія пабачылі свет у прыватных выдавецтвах і ахопліваюць мастацкую літаратуру, а таксама навуку, публіцыстыку і даведнікі.

У выданні можна прачытаць рэцэнзію на кнігу Мікалая Плавінскага "Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі", а таксама рэпартаж з уручэння першай у Беларусі прэміі ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў.

Спампаваць нумар 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"