Выйшла «Кніганоша» № 39 — жнівень 2016 (+ПДФ)


Асоба нумара -- перакладнік і выдавец Зміцер Колас -- распавядае ў інтэрв'ю пра надзённыя праблемы літаратурнай працы і беларускай культурнай сферы, а таксама пра запачаткаваную нядаўна новую кніжную серыю "Паэты планеты".

Традыцыйна ў "Кніганошы" прадстаўленыя кароткія апісанні кніжных навінак прыватных беларускіх выдавецтваў.

У дайджэсце -- мастацкая літаратура, а таксама навуковыя, публіцыстычныя і даведачныя выданні.

У рубрыцы "Імпрэза" змешчаны рэпартаж з мінскай вечарыны легендарнага Янкі Запрудніка.

Спампаваць нумар