Выйшла «Літаратурная Беларусь» № 133 — верасень 2017 (+ПДФ)
Дата публікацыі: 04.10.2017
13018
Навіны: асноўныя падзеі грамадска-літаратурнага жыцця Беларусі;
Юбілей: эсэ Уладзіміра Мароза — да 60-годдзя Леаніда Дранько-Майсюка;
Проза: «Дзед і ўнук» — новае апавяданне Вінцэся Мудрова;
Паэзія: паэма-гратэск Юркі Голуба «Іржа»;
Чытальня: «Светлая элегія» Васіля Жуковіча;
Форум: вершы Ірыны Дубашынскай, эсэ Марыі Баравік і «Начныя нататкі» Уладзіміра Сіўчыкава;
Пераклады: паэзія розных стагоддзяў у перастварэнні Ганны Янкута і Алеся Емяльянава-Шыловіча;
Крытыка: рэцэнзіі на апавяданне Евы Вежнавец і кнігу Стаса Ільіна;
Друк: агляд новага нумара літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»;
Свет: асноўныя падзеі і цікавосткі літаратурнага замежжа.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"