Выйшла "Літаратурная Беларусь" № 75

Чытайце ў новым нумары "Літаратурнай Беларусі":

«Навіны»: літаратурна-грамадскае жыццё лістапада;

«Памяць»: маналог паэта-лагерніка Алеся Звонака;

«Паэзія»: «А зіма прыходзіць нечакана» — новыя вершы Васіля Зуёнка;

«Форум»: фантастычнае апавяданне «Прышэльцы ў аграгарадку»;

Сяргея Грышкевіча і вершы Міколы Згубарэвіча;

«Чытальня»: апавяданне «Пераблытаны» Алеся Каско і «юбілярныя» вершы Івана Бурсава;

«Пераклад»: вершы Ліліі Залатаноша;

«Пераклад»: «Пасткі параду пыхлівасці» ад О. Генры;

«Нарыс»: Валер Санько пра грэх самазабойстваў;

«Дэбют»: Мініяцюры Наталлі Ярмольчык;

«Партрэт»: успамін Алы Сямёнавай пра Веру Вярбу;

«Друк»: агляд ЛеГАЛам юбілейнага — 60-га — нумара часопіса «Дзеяслоў»;

«Свет»: навіны літаратурнага замежжа.

Прэсавая служба СБП