Выйшла аўдыёкніга Генадзя Бураўкіна ў аўтарскім выкананні!

Студыя "Гукапіс" кампаніі "ПРАСТОРА БАЙ" сумесна з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і "Арт-Сядзібай" выпусьціла аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў сэрыі "Голас Паэта" з запісамі вершаў розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі сьнег" і "Узьнясеньне" ў аўтарскім выкананьні.

Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша і Валер Мазынскі.

"Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове"
Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014

Яшчэ адной добрай навіной зьяўляецца тое, што кружэлку можна атрымаць АБСАЛЮТНА БЯСПЛАТНА! Для гэтага трэба набыць у інтэрнэт-крамеwww.prastora.by кнігі ці дыскі з наступных сэрый:

*усе кнігі і аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна;
*усе кнігі і аўдыёкнігі Рыгора Барадуліна;
*выданьні з сэрыі "Кнігарня пісьменьніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменьнікаў выдавецтва "Кнігазбор";
*часопіс "Дзеяслоў".

У гэтым выпадку вы атрымаеце аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў падарунак ад Беларускай Прасторы і Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Купляйце, чытайце, слухайце і любіце сучасную клясыку беларускай літаратуры разам з Беларускай Прасторай і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў!

prastora.by