Выйшла аўдыёкніга Вольгі Іпатавай

На прадпрыемстве “Звукатэкс”
Беларускага таварыства інвалідаў па зроку ў у перакладзе на рускую мову выйшла
аўдыёкніга Вольгі Іпатавай “Золотая жрица Ашвинов”.
Дыктарам аўдыёрамана вядомай беларускай пісьменніцы выступіла Екацярына Ягорава.
З анатацыі да аўдыёкнігі: “Вольга Іпатава даследуе экзатычныя рэлігійныя і міфалагічныя матывы ў рамане “Залатая жрыца Ашвінаў”. Аўтар лічыць, што зварот да каранёў інда-арыйскай культуры дае зразумець і ацаніць асаблівасці беларускай культурнай традыцыі і менталітэту, пабудаваць асаблівую мадэль свету, характэрную для сінкрэтычных рэлігійных вераванняў беларусаў. Раман, які апавядае пра паганства і хрысціянства XIII стагоддзя, стварэнне ў вярхоўях Нёмана Беларуска-Літоўскай дзяржавы, свабодна пераносіць сюжэтнае дзеянне з Навагрудка (Наваградка) у Візантыю, Італію, Германію, Залатую Арду”.
“Залатая жрыца Ашвінаў” – першая частка трылогіі “Альгердава дзіда” (2002), дзве астатнія кнігі – “Вяшчун Гедыміна”, “Альгердава дзіда”.
прэсавая служба СБП