Выйшла другое выданне "Непамяркоўных" Леаніда Маракова

Пабачыла свет другое выданне кнігі журналіста, пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста, сябра СБП Леаніда Маракова “Непамяркоўныя”.

“Непрыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе, — паведамляецца ў анатацыі. — Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і ў сваёй аснове маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню...”

Леанід Уладзіміравіч Маракоў — аўтар шэрагу кніг прозы, сярод якіх вылучаюцца “Непамяркоўныя” і “Непамяркоўныя — ІІ”, што былі выдадзены ў 2001 годзе, і “Непамяркоўныя — ІІІ. Трэцяя спроба. Раман у апавяданнях” (2007).

Персанажы, створаныя і апісаныя Леанідам, маюць цвёрды характар і нястрымную прагу змагання за лепшае жыццё, яны вылучаюцца дакладным і датклівым разуменнем такога паняцця, як справядлівасць. Героі гатовыя адстойваць свае высокія маральна-этычныя прынцыпы, рызыкуючы ўласным жыццём.

Прэсавая служба СБП