Выйшла кніга казак Сержука Вітушкі

У выдавецтве Змітра Коласа зусім нядаўна пабачыла свет доўгачаканая кніга казак віленчука Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!” Малюнкі да кнігі выканаў Міхал Анемпадыстаў.
У кнізе аўтар прапаноўвае свае версіі казак паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі.
Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых.
“Насамрэч гэта ніякія не казкі-прыдумкі. Гэта чыстая праўда. Я доўгі час жыў ды працаваў у Вільні і Мінску з ваколіцамі. І ўсе апісаныя мной імёны, адрасы, рэчы і падзеі адпавядаюць рэальнасці. Так што смела бярыце гэтую кнігу як інструкцыю і рушце ў сапраўднае падарожжа”, — заўважыў Сяржук Вітушка.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг