Выйшла кніга перакладаў Алеся Разанава “З” Веліміра Хлебнікава

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга перакладаў Алеся Разанава “З” Веліміра Хлебнікава. Кніга-білінгва ўлучае, апроч іншага, пераклады знакамітых вершаў “Заклятие смехом” (“Заклён рогатам”) і “Кузнечик” (“Конік”).

Велімір Хлебнікаў (сапраўднае імя Віктар Хлебнікаў, 1885–1922) – рускі паэт і празаік Срэбнага веку, адзін з заснавальнікаў рускага футурызму, рэфарматар паэтычнай мовы, словатворца і эксперыментатар у галіне “зауми”.

Пераклады вершаў Веліміра Хлебнікава ўжо друкаваліся ў зборніку паэзіі Алеся Разанава “Паляванне ў райскай даліне” (1995), аднак асобнай кнігай выдадзеныя ўпершыню.

prajdzisvet.org