Выйшла кніга ўспамінаў Віктара Шведа

Цяпер Віктар Швед увойдзе ў беларускую літаратуру не толькі як паэт, але і празаік. Віктар Швед хоча напісаць другі том успамінаў, які ахопіць яго беластоцкі перыяд жыцця ў час бурных пераменаў у Польшчы.

– Я марыў заўсёды, каб апрача сваіх вершаў, пакінуць след сваімі ўспамінамі. І калі пачаў пісаць, дык аказалася, што ўжо 300 старонак, дайшоў да 90-х гадоў. Прашу Бога, каб дазволіў мне закончыць успаміны, каб змог выдаць другую частку сваіх успамінаў.

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст, а цяпер і мемуарыст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” і сябра Саюза польскіх пісьменнікаў. У 2015 годзе быў уганараваны ордэнам Францыска Скарыны.

Валянціна Лаеўская, “Беларускае Радыё Рацыя”

racyja.com